Сёлета ў траўні яго вызвалілі паводле амністыі.
Былога заснавальніка і выдаўца «Новай газэты Смаргоняў» Рамуальда Ўлана затрымалі 16 чэрвеня на працоўным месцы, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Пасьля вызваленьня ён аднаўляў бізнэс паслугаў друку ў Смаргонях.
Улан застанецца ў ізалятары да панядзелку. Прычына затрыманьня невядомая.
Рамуальда Ўлана асудзілі на 2,5 гады «хіміі» у студзені 2021 году. Яго абвінавацілі ў тым, што ён «распаўсюдзіў непраўдзівыя зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць міліцыянтаў». Адбываў тэрмін у Гомлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Рамульд Улан выйшаў на волю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі