Міністры абароны дзяржаваў NATO абмяркуюць адказ на разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі

Расейскі ракетны комплекс «Іскандэр», здольны страляць ядзернымі ракетамі

Міністры абароны дзяржаваў NATO на пасяджэньні групы ядзернага плянаваньня Альянсу абмяркуюць разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі.

Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг падчас брыфінгу напярэдадні сустрэчы міністраў абароны дзяржаваў NATO 15 чэрвеня.

Падчас заўтрашняй сустрэчы будзе абмяркоўвацца доўгатэрміновая праграма вайсковай дапамогі Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам у Сочы сказаў, калі ў Беларусь прывязуць расейскую ядзерную зброю


9 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца 7–8 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо ёсьць ракеты і бомбы з Расеі: «Бомба ўтрая магутнейшая, чым у Хірасіме і Нагасакі»

13 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай заявіў, што ў Беларусі ўжо ёсьць ракеты і бомбы з Расеі: «Мы атрымалі ад Расеі. Бомба ў тры разы больш магутная, чым у Хірасіме і Нагасакі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША ня бачаць прыкметаў перамяшчэньня ядзернай зброі з Расеі ў Беларусь


12 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі адзначыў, што ў ЗША пакуль ня бачаць прыкметаў таго, што ядзерная зброя ўжо перамяшчаецца з Расеі ў Беларусь.

12 чэрвеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што NATO павінна адказаць на крокі Расеі па разьмяшчэньні ядзернай зброі ў суседняй Беларусі.