Валер Кавалеўскі прыбыў у сталіцу Ўкраіны зь візытам, які працягнецца да 16 чэрвеня, піша BPN. У Кіеве ён абмяркуе «з экспэртамі і прадстаўнікамі ўкраінскіх дзяржаўных органаў стан спраў у Беларусі, вайсковую прысутнасьць Расеі на беларускай тэрыторыі], праблему разьмяшчэньня ядзернай зброі».
«Плюс закранем пытаньні стасункаў Украіны і дэмакратычнай Беларусі, што можна зрабіць для іх разьвіцьця», — дадаў прадстаўнік АПК.
Кавалеўскі не канкрэтызаваў, з кім менавіта правядзе перамовы, бо «праграма зараз напаўняецца».
«Ужо ёсьць пацьверджаныя сустрэчы, але інфармацыя пра іх зьявіцца пасьля таго, як яны адбудуцца», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі, пагадзіліся на аўдыт і паліграфЁн адзначыў, што ня быў у Кіеве зь лістапада. Гэта, па ягоных словах, было зьвязана выключна зь неабходнасцю займацца пытаньнямі іншага парадку дня.
«Але зараз будзе адноўлена праца нашай місіі, і, думаю, у наступныя тыдні можна чакаць актывізацыі дзейнасьці дэмакратычных сіл ва Ўкраіне».
Місію заснавалі ў траўні 2022 году, Валер Кавалеўскі яе ўзначаліў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне за «садзейнічаньне краіне-агрэсарцы» арыштавалі кіраўнікоў кампаніі, якая дапамагала будаваць БелАЭС