«Валянтэры нашага музэю з гонарам распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіву музэю, і азнаёміцца зь яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Дасьледчыкам, студэнтам і іншым цікаўным людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй, карыстайцеся на добры спажытак», — гаворыцца на старонцы музэю імя Івана Луцкевіча.
Архіў музэю даступны на сайце archive.org.
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, ён жа Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Літве, зарэгістраваны ў Літоўскай Рэспубліцы ў 2001 годзе, знаходзіцца на вуліцы Віленскай, 20.
У ім, акрамя сталай экспазыцыі, праходзяць беларускія вечарыны, выставы і сустрэчы зь вядомымі людзьмі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча скралі ахвяраваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Былі крыкі ў экстазе». (Не)прыдуманае інтэрвію з прэм’ерам БНР Луцкевічам пра 25 сакавіка 1918 году