Сустрэчу Байдэна са Столтэнбергам перанесьлі. У Байдэна забалеў зуб

Джо Байдэн і Енс Столтэнбэрг, чэрвень 2022 году.

Джо Байдэн і Енс Столтэнбэрг, чэрвень 2022 году.

У панядзелак прэзыдэнт ЗША перанес працэдуру выдаленьня зубной нэрвы. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Сустрэчу прэзыдэнта Джо Байдэна з кіраўніком NATO Енсам Столтэнбэргам, заплянаваную на панядзелак, перанесьлі на аўторак з прычыны працэдуру выдаленьня зубной нэрвы ў Байдэна.

Байдэн паскардзіўся на боль у зубе ў нядзелю, і пасьля абсьледаваньня ў Нацыянальнага вайскова-мэдычным цэнтры Ўолтара Рыда яму прызначылі дэпульпаваньне зуба.

«Прэзыдэнт добра перанес працэдуру, — паведаміў лекар прэзыдэнта Кевін О’Конар. — Ускладненьняў не было».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі генэрал пра Беларусь у NATO і магчымую вайну з Расеяй

Пасьля ўзмацненьня болю ў панядзелак, што, па словах О’Конара, было чакана, мэдычная каманда прэзыдэнта плянуе завяршыць працэдуру сёньня ў Белым доме.

Падчас працэдуры Байдэн ня будзе знаходзіцца пад агульным наркозам і яму не давядзецца перадаваць свае паўнамоцтвы віцэ-прэзыдэнту Камале Гарыс у адпаведнасьці з 25-й папраўкай да Канстытуцыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Белага дому.

Сустрэча з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам і прыём для дыпляматычнага пэрсаналу перанесьлі на аўторак.