Хроніка перасьледу 12 чэрвеня: У Сьветлагорску затрымалі 8 супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак»

Сьветлагорск, цэнтральная плошча

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за палітычную і грамадзкую актыўнасьць.

Затрыманьне супрацоўнікаў сьветлагорскага тэлеканалу

Дакладная прычына затрыманьня адразу 8 супрацоўнікаў тэлеканалу невядомая, піша «Гомельская вясна».

Ёсьць інфармацыя, што затрыманьнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Паводле крыніцы, людзей затрымалі за падпіскі на суполку «Сьветлік Светлагорск» у «Аднаклясьніках», хаця яе няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх».

Сапраўднай прычынай затрыманьня, мяркуюць праваабаронцы, мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі.

Ужо ў панядзелак над супрацоўнікамі пройдзе суд паводле артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб інфармацыйнай прадукцыі з заклікам да экстрэмісцкай дзейнасьці або яе прапагандай).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы трох загінулых падчас аварыі ў Сьветлагорску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінімум 5 сьмерцяў, мільярдныя даўгі і разрыў кантракту з інвэстарам. Успамінаем гісторыю Сьветлагорскага кардоннага камбінату