Паводле праваабаронцаў «Вясны», гаворка можа ісьці пра як мінімум 5 затрыманых. Паводле папярэдняй інфармацыі, людзі знаходзяцца ў Пружанскім РАУС і чакаюць суда ў панядзелак па «экстрэмісцкім» артыкуле.
Праваабаронцы напісалі, што затрыманьні маглі прайсьці падчас ці пасьля батлеечнага спэктаклю, якія ладзяць на аграсядзібе.
Пазьней крыніца Свабоды пацьвердзіла, што затрыманьні адбываліся падчас спэктаклю ў прысутнасьці дзяцей. Затрыманьні праводзіў берасьцейскі АМАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 чэрвеня: 22-гадовага сьветлагорца судзяць за «тэрарызм»; у «сьпіс экстрэмістаў» унесьлі яшчэ 11 чалавек