Пра вялікія кепскія наступствы прарыву грэблі ў інтэрвію Associated Press заявіў намесьнік генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях Марцін Грыфітс.
Па словах Грыфітса, ААН ужо аказала дапамогу 30 тысячам жыхароў затопленых тэрыторый, падкантрольных Украіне. На месцы таксама працуюць шматлікія валянтэры. Расейскія вайскоўцы, у сваю чаргу, не далі арганізацыі доступ на акупаваныя тэрыторыі для аказаньня дапамогі ахвярам паводак.
Паводка ў нізоўі Дняпра, на думку Грыфітса, непазьбежна прывядзе да зьніжэньня экспарту збожжа, павышэньня цэн на прадукты харчаваньня ва ўсім сьвеце і памяншэньня колькасьці ежы для мільёнаў маючых патрэбу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнішчэньне Кахоўскай дамбы: вэрсіі і наступствы для экалёгіі, энэргетыкі і эканомікі ЎкраіныАб патэнцыйным недахопе чыстай прэснай вады ў выніку падрыву Кахоўскай ГЭС у сваёй апошняй зводцы напісала брытанская выведка. Яна сьцьвярджае, што да 9 чэрвеня ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы ўпаў ніжэй за ўзровень водазабору, што можа прывесьці да спыненьня паставак вады ў анэксаваны Расеяй Крым.
10 чэрвеня ўкраінскае МУС паведаміла, што ў выніку затапленьня загінулі 4 чалавекі, 27 лічацца зьніклымі бязь вестак. Гэта дадзеныя толькі па абласьцях, падкантрольных Украіне. Рэальная колькасьць ахвяр можа быць нашмат большай: па падліках валянтэраў, зараз невядомы лёс больш за 300 чалавек.
Па паведамленьні «Укргідроенерго», узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы крытычна зьніжаецца. Па стане на 8 гадзін раніцы 11 чэрвеня ён склаў 9,35 мэтра, зьнізіўшыся за суткі больш як на мэтар, а з моманту разбурэньня грэблі ГЭС — больш чым на 7 мэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прыбыў на пераправу, празь якую ідзе эвакуацыя з затопленых тэрыторый Херсоншчыны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі абстралялі цэнтар Херсона і раёны, зь якіх адбываецца эвакуацыя з прычыны падтапленьня