Гарэў ангар і драўляныя піламатэрыялы на адкрытай пляцоўцы.
Уначы ратавальнікі ліквідавалі загараньне на тэрыторыі дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Барысаве, піша прэс-служба МНС.
Пажар зьліквідавалі ў 4.22. Пацярпелых няма.
Паводле апэратыўнай інфармацыі, у выніку пажару зьнішчаны: будынак складу, піламатэрыялы аб’ёмам 100 куб.м, франтальны пагрузчык.
Работнікі МНС выратавалі вытворчы будынак з дрэваапрацоўчым абсталяваньнем, 2 франтальныя пагрузчыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінімум 5 сьмерцяў, мільярдныя даўгі і разрыў кантракту з інвэстарам. Успамінаем гісторыю Сьветлагорскага кардоннага камбінату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буйны магілёўскі завод «Строммашына» прызнаны банкрутам, яго ліквідуюць