Колькі ў Беларусі засталося лекараў і як улады маніпулююць лічбамі
Your browser doesn’t support HTML5
Як за 2 месяца 2021 году ў Беларусі магло зьявіцца 990 новых паліклінік і 11 бальніц? Колькі насамрэч практыкуючых лекараў у Беларусі? Прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці прааналізавалі адкрытыя і закрытыя крыніцы і знайшлі супярэчнасьці ў афіцыйных лічбах за 2019-2022 гады. Пра рэальную сытуацыю з мэдычнымі кадрамі гаворым з адной з аўтараў расьсьледаваньня, прадстаўніцай Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці Лідзіяй Тарасенкай.