«Прыярытэтам пры выпрацоўцы захадаў па рэагаваньні будзе гарантаваньне бясьпечнага захаваньня ўсёй інфармацыі, атрыманай ByPol у працэсе дзейнасьці, — гаворыцца ў заяве. — Улічваючы спэцыфіку дзейнасьці арганізацыі ByPol, Аб’яднаны пераходны кабінэт, яго кіраўніца і прадстаўнікі лічаць мэтазгодным усім бакам устрымацца ад любых бягучых камэнтарыяў і інтэрпрэтацый да таго моманту, пакуль ня будуць прынятыя рашэньні на падставе максымальна поўнай інфармацыі».
Кіраўнік аб’яднаньня былых беларускіх сілавікоў ByPol Аляксандар Азараў таксама мае пасаду прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту па аднаўленьні законнасьці і правапарадку.
Раней Азараў заявіў выданьню «Зеркало», што некалькі супрацоўнікаў адмовіліся праходзіць паліграф і іх звольненілі. Адзін зь іх, Мацьвей Купрэйчык, нібыта прыхапіў з сабой доступы да ўсіх сацыяльных сетак арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унес у сьпіс асобаў, асобаў, датычных да «тэрарызму», яшчэ чатырох чалавекПазьней у тэлеграм-канале ByPol зьявілася паведамленьне, што Аляксандар Азараў і Станіслаў Лупаносаў нібыта выключаныя з аб'яднаньня. У заяве сьцвярджаецца, што Азараў «не зьяўляецца і ніколі ня быў заснавальнікам альбо кіраўніком ByPol», а нібыта быў выключна прэзыдэнтам фонду ByPol, куды «быў прызначаны» для выкананьня фармальных функцый.
Што такое ініцыятыва ByPol
У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.
Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).
Iніцыятыва аб’ядноўвае былых беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.
У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім. 8 лістапада 2021 суд вызнаў ByPol і распрацаваны ініцыятывай мабілізацыйны плян «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У чэрвені 2023 году ByPol раскалоўся, удзельнікі нутранога канфлікту паспрачаліся паміж сабой, у выніку спатрэбілася ўрэгуляваньне пры дапамозе АПК. Пасьля перамоваў бакоў з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай ініцыятыва падзялілася на фонд ByPol і аб’яднаньне BelPol.
BelPol стаў праваўладальнікам «тэхнічных і інтэлектуальных магчымасьцяў і інструмэнтаў» першапачатковай арганізацыі. У сваю чаргу, фонд, які ўзначальвае Аляксандар Азараў, захаваў толькі юрыдычную назву ByPol і плян «Перамога».