У Францыі чатырох дзяцей цяжка параніў нападнік з нажом

Паліцыя каля месца нападу

У горадзе Ансі на ўсходзе Францыі ў выніку нападу з нажом цяжка параненыя прынамсі шэсьць чалавек, у тым ліку чацьвёра малых дзяцей. Нападніка затрымала паліцыя.

ВВС са спасылкай на брытанскую паліцыю паведамляе, што падазраваны — 31-гадовы сырыец, які атрымаў статус уцекача ў Швэцыі 10 гадоў таму.

Матывы нападніка пакуль невядомыя. Паводле паліцыі, нападнік ня быў пад узьдзеяньнем алькаголю ці наркотыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масавая страляніна ў Тэхасе. Нападнік застрэліў 8 чалавек

Напад адбыўся сёньня раніцай у парку Эўропы ў Ансі, дзе група дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў гуляла з выхавацелямі.

На месца здарэньня выехала прэм’ер-міністарка Францыі Элізабэт Борн.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў тое, што адбылося, «абсалютнай подласьцю». «Дзеці і адзін дарослы знаходзяцца паміж жыцьцём і сьмерцю. Нацыя ў шоку», — гаворыцца ў паведамленьні францускага прэзыдэнта ў Твітэры.