Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, паведаміў, што 9 чэрвеня адбудзецца сустрэча Ўладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як паведаміла расейскае агенцтва РБК, Пяскоў таксама выказаў падзяку «беларускім сябрам» за вызваленьне грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.
У той жа час агенцтва не ўдакладніла кола пытаньняў, якія будуць абмяркоўваць Пуцін і Лукашэнка.
8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бясьпекі дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у Менску Аляксандар Лукашэнка паведаміў аб намеры сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, але імаверную дату гэтай сустрэчы не назваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заклікаў «спыніць канфлікт» ва Ўкраіне, а «не шукаць ягоных прычын»Апроч таго, Лукашэнка расказаў сакратарам саветаў бясьпекі дзяржаў АДКБ, як варта вырашаць «канфлікты» ва Ўкраіне, Азэрбайджане і Армэніі.
У 2022 годзе, пасьля расейскага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, ён дзесяць разоў сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.
З пачатку 2023 году Лукашэнка правёў чатыры сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Пачалося перамяшчэньне ядзерных боепрыпасаў