18-гадовую студэнтку судзілі за «публічную абразу Лукашэнкі», паведаміла прэс-служба інфармацыі пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.
Паводле ведамства, дзяўчына 26 верасьня 2022 году пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразьлівы камэнтар» у адрас Аляксандра Лукашэнкі. Супрацоўнікі пракуратуры ўбачылі яго «падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў» і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
Студэнтка прызнала сваю віну ў поўным аб’ёме. Па выніках паседжаньня ёй прысудзілі 2 гады так званай «хатняй хіміі».
Пасьля судовага паседжаньня дзяржаўны абвінаваўца выступіў перад студэнтамі і «растлумачыў адказнасьць за дзеяньні экстрэмісцкага характару», а таксама «арыентаваў маладых людзей не паддавацца на дэструктыўныя заклікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 чэрвеня: у Магілёве затрымалі псыхіятра, у Горадні асудзілі інжынэра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баранавічах інваліда адправілі ў калёнію на 4,5 года за карыкатуры на Лукашэнку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым сэмінарыстам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі адразу восем жыхароў Ліды, іх прымусілі спаліць беларускі нацыянальны сьцяг