У Пецярбургу ля Ўладзімірскага сабора затрымалі 34-гадовага грамадзяніна Беларусі, якога шукалі беларускія ўлады за крытыку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе выданьне «Фонтанка».
Імя мужчыны не называецца. Вядома, што яго затрымалі ўвечары 6 чэрвеня і даставілі ў аддзел паліцыі.
Выданьне са спасылкай на дадзеныя сьледзтва піша, што восеньню 2021 году мужчына апублікаваў некалькі пастоў «УКантакце» з «нэгатыўнымі водгукамі» пра Лукашэнку. У вышук яго абвясьцілі ў студзені 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенай Яне Пінчук, якую экстрадавалі з Расеі, прысудзілі 12 гадоў калёніі- 6 чэрвеня на 12 гадоў калёніі паводле 5 артыкулаў Крымінальнага кодэксу асудзілі актывістку Яну Пінчук, якую ў лістападзе 2021 году ў Пецярбургу затрымалі і экстрадавалі ў Беларусь. Яна прасіла Расею даць ёй часовы прытулак, але атрымала адмову. 1 верасьня 2022 году Расея выдала Пінчук Беларусі. У Беларусі Яну Пінчук асудзілі на 12 гадоў калёніі паводле 5 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку аб стварэньні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні, закліках да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі і распальваньні сацыяльнай варожасьці.
- У красавіку кіраўнік беларускага МУС Іван Кубракоў казаў, што 30% людзей, абвешчаных у вышук у Беларусі, хаваюцца ў Расеі, а яго расейскі калега — што цяпер у Міждзяржаўным інфармацыйным банку, сфармаваным на базе Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру МУС Расеі, знаходзіцца каля 8 тысяч чалавек, абвешчаных у вышук беларускім бокам.
- Праваабаронцам вядома пра шэраг выпадкаў, калі беларусаў, якіх перасьледавалі з палітычных матываў, затрымлівалі ў Расеі і экстрадавалі ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з Расеі выдаюць беларусаў, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі за камэнтары ў сацсетках затрымалі яшчэ аднаго беларуса ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея выдала Беларусі гамельчука Зубкова, нягледзячы на забарону Эўрапейскага суду правоў чалавека ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія праваабаронцы заклікалі не дапусьціць экстрадыцыі ў Беларусь з Расеі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лік затрыманых ідзе на дзясяткі». Як беларусаў затрымліваюць за мяжой на запыт беларускіх уладаў і што рабіць у такім выпадку