Яго заяву разьмясьцілі на сайце Фэдэрацыі прафсаюзаў.
Міхаіл Орда зазначыў, што ў Беларусі больш за 90% работнікаў — сябры прафэсійных саюзаў, у краіне таксама дзейнічае больш за 20 тысяч калектыўных дамоваў з дадатковымі гарантыямі для работнікаў.
Орду абурылі абвінавачаньні МАП у адрас беларускіх ўладаў наконт адсутнасьці ў рабочых магчымасьці абʼяднацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя дамовы.
«Міжнародная арганізацыя працы па сваёй сутнасьці павінна бараніць занятасьць і даходы людзей. Для гэтага яна створана гістарычна. А сёньня заходнікі спрабуюць працягнуць праз гэтую арганізацыю рашэньне, якое накіраванае на тое, каб пакінуць людзей бяз працы і без заробку», — заявіў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.
Орда заявіў, што санкцыі парушаюць каапэрацыйныя сувязі і вытворчыя ланцужкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная арганізацыя працы разглядае санкцыі супраць уладаў Беларусі. Дэлегацыя Эўразьвязу падтрымала праектМіжнародная арганізацыя працы праводзіць 111-ю штогадовую канфэрэнцыю ў Жэнэве з 5 да 16 чэрвеня 2023 году. Дэлегаты ад работнікаў, працадаўцаў і ўрадаў 187 дзяржаваў – удзельніц МАП разглаюць шырокае кола пытаньняў, у тым ліку санкцыі супраць афіцыйнага Менску ў сувязі зь невыкананьнем правоў незалежных прафсаюзаў.
У лістападзе 2022 году кіроўная рада Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць супраць Беларусі 33-і параграф свайго статуту за безупынныя парушэньні правоў працоўных і прафсаюзаў. Такія захады пагражаюць Беларусі эканамічнымі санкцыямі.
Як чакаецца, абмяркоўваць гэтае пытаньне на канфэрэнцыі МАП, дзе прысутнічаюць прадстаўнікі беларускага «Рабочага руху» і ўладаў, будзе 12 чэрвеня. Для станоўчага выніку трэба дзьве траціны галасоў дэлегатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да эканамічнай блякады: прафсаюзы сьвету заклікалі ўвесьці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі