ГУБАЗіК апублікаваў відэа з кіраўніцай Народнай студэнцкай харавой капэлы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Вольгай Мінянковай.
На відэа, арублікаваным ў тэлеграм-канале сілавікоў, Вольга Мінянкова расказвае, што адмовілася выступіць «на Данбасе, паслаўшы тых, хто запрашае, усьлед за расейскім караблём», паведамляе сайт Zerkalo.io.
- Вольга Мінянкова — кіраўніца Народнай студэнцкай харавой капэлы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кампазытар, ляўрэатка міжнародных конкурсаў кампазытараў, харавая дырыгентка, магістар мастацтваў, арт-дырэктарка Міжнароднага форуму моладзевых і студэнцкіх хароў «Папараць-кветка БДУ». ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых мэдыкаў наваполацкай лякарні звольнілі за «прагулы»