37-гадовы Дзьмітры Сарокін памёр у пастарунку міліцыі на выходных, паведаміў тэлеграм-канал Grodno_grab.
Пра гэта таксама напісаў у твітары праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на знаёмага памерлага. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла і крыніца «Медиазоны».
Прычына, зь якой Дзьмітры Сарокін апынуўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як расказаў знаёмы Дзьмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней і здымалі зь ім відэа.
Прычына сьмерці Дзьмітрыя невядомая. Паводле папярэдняй інфармацыі, пахаваньне прызначана на аўторак 6 чэрвеня.
Сарокін пісаў вершы, удзельнічаў у фэстывалях сучаснага мастацтва. Ён працаваў як дызайнэр, маркетоляг, мастак-канструктар, мэрчэндайзер у розных кампаніях. Ён скончыў Лідзкі тэхнічны каледж як тэхнік-механік, а пасьля вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парлямэнтарызму на дакумэнтазнаўца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: актывіста анархісцкага руху Францкевіча зноў накіравалі ў ШЫЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая палітзьняволеная расказала пра зьдзекі зь цяжарнай з боку начальніка «хіміі» ў Горадні