Пракуратура Харкаўскай вобласьці Ўкраіны паведаміла, што 4 чэрвеня расійскія вайскоўцы зноў абстралялі Ваўчанск, у выніку чаго загінулі двое мірных жыхароў ва ўзросьце 62 і 74 гадоў.
Харкаўская вобласьць амаль кожны дзень падвяргаецца расейскім абстрэлам. Масква, нягледзячы на доказы і сьведчаньні, адмаўляе абстрэл мірнага насельніцтва.
Увечары суботы і ў ноч на нядзелю расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны. Былі часткова разбураны два шматпавярховыя і дзесяць прыватных дамоў. З-пад завалаў раніцай у нядзелю дасталі цела двухгадовай дзяўчынкі, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак. Пацярпелі 22 чалавекі, у тым ліку пяць дзяцей.