Вядомы беларускі футбаліст Станіслаў Драгун абвясьціў пра завяршэньне карʼеры. Сёньня гульцу споўнілася 35 гадоў.
У сьнежні 2022 году спартовае выданьне «Трыбуна» працытавала дакумэнт Міністэрства спорту зь пералікам прозьвішчаў беларускіх футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі. У сьпісе быў і Драгун. Раней ён быў сярод тых, хто зьняўся ў відэа супраць гвалту
За зборную Беларусі паўабаронца правёў 68 матчаў, у якіх забіў 11 галоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трыбуна»: Мінспорту склала «чорны сьпіс» з паўсотні футбалістаў, якім забаронена працаваць у Беларусі