Турэччына, Швэцыя і Фінляндыя пачнуць новыя кансультацыі 12 чэрвеня, каб урэгуляваць разыходжаньні, якія затрымліваюць далучэньне Швэцыі да NATO.
Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у Стамбуле 4 чэрвеня.
У сакавіку Турэччына ратыфікавала далучэньне да NATO Фінляндыі, але па-ранейшаму выступае супраць далучэньня Швэцыі, заяўляючы што швэдзкія ўлады даюць прытулак ваяўнічым групоўкам, якія Турэччына лічыць тэрарыстычнымі.
Як адзначае Reuters, таксама пярэчаньні выказвае Вугоршчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка абяцаў Макрону далучыцца да NATO. Што гучала на форуме GLOBSEC