Іран: мы створым вайскова-марскі альянс з краінамі Пэрсыдзкай затокі

Шахрам Ірані, камандзір іранскіх вайскова-марскіх сіл

Камандуючы ВМС Ірану Шахрам Ірані заявіў, што яго краіна і Саудаўская Арабія, а таксама тры іншыя краіны створаць альянс.

Краіны Пэрсыдзкай затокі плянуюць стварыць вайскова-марскі альянс. Туды таксама ўвойдуць Індыя і Пакістан, паведамляюць іранскія СМІ.

«Краіны рэгіёну сёньня ўсьвядомілі, што толькі супрацоўніцтва адна з адной гарантуе бясьпеку рэгіёну», — цытуюць мэдыя Шахрама Ірані.

Ён не паведаміў, на якім узроўні будзе створаны альянс, але сказаў, што ідэю рэалізуюць найбліжэйшым часам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі падтрымаў санкцыі супраць Ірану тэрмінам на 50 гадоў за вайсковую падтрымку Масквы

Апошнім часам Іран паспрабаваў выправіць напружаныя адносіны зь некалькімі арабскімі краінамі Пэрсыдзкай затокі. У сакавіку Саудаўская Арабія і Іран спынілі сямігадовыя ваенныя дзеяньні ў Емэне праз пагадненьне пры пасярэдніцтве Кітая, якое падкрэсьлівала важнасьць рэгіянальнай стабільнасьці і эканамічнага супрацоўніцтва.

Новы падыход Саудаўскай Арабіі да Ірану выклікаў гнеў у Ізраілі, які спрабуе дыпляматычна ізаляваць Іран.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, першая арабская краіна Пэрсыдзкай затокі, якая падпісала пагадненьне з Ізраілем аб нармалізацыі адносін у 2020 годзе, аднавіла сувязі з Іранам летась. Пазьней да Эміратаў у аднаўленьні сувязяў з Ізраілем далучыліся Бахрэйн і Марока.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перастрэлка на мяжы Ірану і Афганістану. Ёсьць забітыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне не выключаюць, што Іран можа перанесьці вытворчасьць вайсковых дронаў у Беларусь