Трое чалавек загінулі ў Валуйскай гарадзкой акрузе ў сяле Сабалеўка. Як сьцьвярджае Гладкоў, па вёсцы выпусьцілі снарады «Града», было зафіксавана 18 «прылётаў».
«Двое мужчын памерлі на месцы ад атрыманых траўмаў, яшчэ адна жанчына з асколачным пранікальным раненьнем пярэдняй брушной сьценкі і грудной клеткі памерла ў машыне хуткай дапамогі. 7 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці — шасьцёра шпіталізаваныя, адзін ад шпіталізацыі адмовіўся», — гаворыцца ў зводцы губэрнатара.
Увечары 2 чэрвеня Гладкоў паведамляў пра гібель дзьвюх жанчын, «калі ЎСУ абстралялі ўчастак аўтадарогі» у пасёлку Маслава Прыстань Шабекінскай гарадзкой акругі. Яшчэ8 чалавек у гэтым раёне пацярпелі.
Таксама адзін чалавек атрымаў асколачнае раненьне ступні пасьля працы ППА ў пасёлку Разумнае, сьцьвярджае губэрнатар і абвінавачвае ва ўсіх атаках украінскую армію.
Украіна абстрэлы расейскай тэрыторыі не камэнтуе.
Выданьне «Агенцтва» падлічыла, што за травень колькасьць пацярпелых ад атак у Белгарадзкай вобласьці дасягнула 60 чалавек. Таксама, паводле падлікаў журналістаў, рэгіён абстралялі 130 разоў. Гэта трэць ад агульнай колькасьці атак на рэгіён з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Выданьне піша, што з пачатку вайны Белгарадзкую вобласьць атакавалі 358 разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пасьля дывэрсіі ў Белгарадзкай вобласьці эвакуавалі жыхароў дзевяці памежных вёсакУ Данецкай вобласьці за апошнія суткі з прычыны расейскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі, яшчэ чатыры атрымалі раненьні.
У Херсонскай вобласьці пацярпелі пяць мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей. Вобласьць абстралялі 65 разоў, пашкоджаны дамы, дзьве царквы і адміністрацыйныя будынкі.
Кіраўнік Харкаўскай абладміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб абстрэлах гарадоў і сёлаў Харкаўскага, Купянскага, Чугуеўскага і Багадухаўскага раёнаў.
Паводле яго зьвестак, з-за абстрэлаў у сяле Івашкі Багадухаўскага раёна загінуў мужчына 67 гадоў. У пасёлку Каўшараўка Купянскага раёна загінулі 61-гадовы мужчына і жанчына 45 гадоў. Акрамя гэтага, пацярпелі тры пажылыя жанчыны і трохгадовы хлопчык. У пасёлку Двухгадовая таго ж раёна з-за танкавых абстрэлаў раненьні атрымалі мужчына і жанчына 70 і 73 гадоў.
Паблізу сёлаў Марозава Даліна і Лемішчыне Багадухаўскага раёна, як піша Сінягубаў, на невядомым выбуховым прыстасаваньні падарваўся аўтамабіль, у якім знаходзілася сям’я з трыма дзецьмі. Загінула 37-гадовая жанчына. Кіроўца аўтамабіля, мужчына 36 гадоў, а таксама дзьве дзяўчынкі 12 і 15 гадоў і хлопчык 12 гадоў атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея працягвае па начах атакаваць Кіеў ракетамі і баявымі дронамі. У Інстытуце вывучэньня вайны патлумачылі, чым гэта выклікана