2 чэрвеня суд у Полацку асудзіў сьвятара Аляксандра Шаўцова паводле артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП (распаўсюд эстрэмісцкай прадукцыі і парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый). Да папярэдняга прысуду яму дадалі 30 сутак, такім чынам, святар правядзе за кратамі 45 дзён.
Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, піша @christianvision.
Раней стала вядома пра затрыманьне айца Вячаслава Адамовіча, пробашча парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласьці), айца Андрэя Куліка зь Мёраў і некалькіх іншых сьвятароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі трэцяга за дзень сьвятара
Былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі, арцыбіскуп Кляяўдыё Гуджэроці, які цяпер кіруе ватыканскай Дэкастрыяй (былой Кангрэгацыяй) Усходніх Цэркваў, прыбудзе на сёлетнія ўрачыстасьці ў Будслаў у якасьці папскага легата (адмысловага пасланьніка). Падчас яго візыту, грэка-каталіцкі святар, які непасрэдна знаходзіцца ў падпарадкаваньні Дэкастэрыі Ўсходніх Цэркваў, будзе знаходзіцца ў турме.