«У поле зроку беларускага КДБ ён трапіў як колішні камандзір падразьдзелу дэсантна-штурмавых войскаў Савецкага Саюзу. Тады ён браў актыўны ўдзел у баявых дзеяньнях у Афганістане», — адзначаецца ў паведамленьні СБУ.
У ведамстве заявілі, што беларускі грамадзянін выконваў заданьні на Ровеншчыне і зьбіраў інфармацыю, абходзячы памежную тэрыторыю і назіраючы за перамяшчэньнем сіл абароны.
У СБУ дадалі, што КДБ завэрбавала затрыманага ў пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі «для выведніцка-падрыўной дзейнасьці».
Яго затрымалі па месцы пражываньня ў той час, калі ён чарговы раз перадаваў сабраныя зьвесткі аб абароне паўночных межаў Украіны і маршрутах перамяшчэньня вайсковай тэхнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі грамадзяніна Беларусі за перадачу інфармацыі аб падрыхтоўцы да абароны на мяжыПершага чэрвеня стала вядома, што ва Ўкраіне затрымалі і арыштавалі на два месяцы грамадзяніна Беларусі, які нарадзіўся і жыве ў Ровенскай вобласьці, праз падазрэньне аб перадачы інфармацыі аб перамяшчэньні жывой сілы і вайсковай тэхнікі для абароны памежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыяй.
Раней гэты грамадзянін ужо быў асуджаны за апраўданьне і падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пасьля сваёй 20-й за апошні месяц атакі Кіева заявіла аб нападзе дронаў на чатыры свае рэгіёны