«Як і чакалася, уся фармальная працэдура выканана, — пракамэнтаваў адмыслоўца сытуацыю Радыё Рацыя. — Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце сьмерці, незалежна ад прычын сьмерці. Але, як правіла, яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў ня выяўлена, і прычына — ягоны стан здароўя. Калі зыходзіць з мэдычнай дакумэнтацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пінску пахавалі палітвязьня Мікалая КлімовічаУ сьнежні 2022 году грамадзкі актывіст зь Пінску Мікалай Клімовіч атрымаў «суткі» за карыкатуру на Пуціна. За рэакцыю на карыкатуру пра Лукашэнку яго пакаралі годам за кратамі.
У ліпені 2020 году, перад выбарамі, Мікалай Клімовіч трапіў у псыхіятрычны шпіталь.
«Мяне закрылі за тое, што я незалежны блогер. У сваіх допісах я асьвятляю палітычныя падзеі і сацыяльныя праблемы Пінску. За гэта ўжо атрымліваў вусныя заўвагі ад супрацоўнікаў ідэалёгіі. Мяне ізалявалі, каб не асьвятляў рэальных падзей, якія адбываюцца ў нашым горадзе», — так тлумачыў пасьля выхаду са шпіталя Мікалай журналістам «Першага рэгіёну».
5 траўня Клімовіч быў уключаны ў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
7 траўня сваякам паведамілі пра сьмерць 61-гадовага актывіста.
Гэта ня першая сьмерць палітвязьня ў калёніі. 21 траўня 2021 году пры нявысьветленых абставінах у калёніі ў Шклове загінуў Вітольд Ашурак. Па рашэньні суду ў Лідзе ён атрымаў 5 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у пратэстах пасьля выбараў у жніўні 2020 году. У сьмерці Вітольда Ашурка ўлада не знайшла вінаватых.