Дэталі сустрэчы Павал Латушка распавёў «Нашай Ніве».
«Галоўная выснова, якую можна зрабіць па выніках сустрэчы з дарадцам офісу прэзыдэнта Ўкраіны, — цягнік Лукашэнкі сышоў, станцыя Ўкраіна для яго закрытая, на ёй гэты цягнік больш ня спыніцца.
Другая выснова — з рэжымам Лукашэнкі афіцыйны Кіеў не падтрымлівае ніякіх камунікацыяў. Для мяне як прадстаўніка дэмакратычных сілаў Беларусі гэта вельмі важна.
Трэцяя выснова — ёсьць упэўненасьць, што цяпер партнэрства Ўкраіны зь Беларусьсю будзе ажыцьцяўляцца з прадстаўнікамі шырокіх дэмакратычных сілаў», — адзначыў Латушка па выніках сустрэчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка ў Кіеве заклікаў Украіну расьсьледаваць ваенныя злачынствы Лукашэнкі супраць украінскіх дзяцейПаводле яго, зь Міхаілам Падаляком яны абмеркавалі адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей, ролю «саюзнай дзяржавы» ў арганізацыі агрэсіі супраць Украіны, ваенную дактрыну «саюзнай дзяржавы», яе ролю ў разьмяшчэньні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Сустрэчу ініцыяваў беларускі бок пры падтрымцы дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Багдана Яроменкі.
Латушка заўважыў, што не стаяла пытаньне, сустракацца зь ім ці са Сьвятланай Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі, што маюць пацьверджаньне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцейПадчас візыту Павал Латушка сустрэўся таксама зь міністрам культуры і інфармацыі Ўкраіны Аляксандрам Ткачэнкам, з упаўнаважаным па правах чалавека Дзьмітрыям Лубінцом, з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны.
«Былі сустрэчы з дзесяцьцю кіраўнікамі, палітолягамі, аналітыкамі Ўкраіны, якія займаюцца Беларусьсю. Галоўная тэма — распрацоўка стратэгіі для Беларусі з прыярытэтам, што трэба зрабіць сёньня і зараз дзеля таго, каб мы прыспешылі на шляху дэмакратычных пераменаў», — паведаміў кіраўнік «НАУ» і чалец Абʼяднанага пераходнага кабінэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі, што маюць пацьверджаньне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей- 31 траўня кіраўнік Павал Латушка перадаў у Офіс генпракурора Ўкраіны справаздачу аб незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі, іх пераадукацыі і перавыхаваньні паводле прынцыпаў «русского мира». Паводле Латушкі, у дасьледаваньні ўдалося дакладна вызначыць, што «Лукашэнка асабіста падпісвае дакумэнты ў рамках так званай „саюзнай дзяржавы“ аб фінансаваньні дзеяньняў, зьвязаных зь перамяшчэньнем украінскіх дзяцей з Украіны ў Беларусь».
- На прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве Латушка паведаміў, што гаворка ідзе пра як мінімум 2150 дзяцей, незаконна вывезеных з акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторый спачатку ў Растоў, а адтуль — у Беларусь. Дасьледнікі таксама змаглі дакладна вызначыць шляхі перамяшчэньня 12 украінскіх сірот. Інфармацыю менавіта пра гэтых дзяцей перадалі пракурорам Украіны.