У заяве ААН падкрэсьліваецца, што ў 2023 годзе ў Беларусі пашырылася практыка ўтрыманьня пад вартай бяз сувязі з вонкавым сьветам прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі і вядомых дзеячаў, асуджаных на працяглыя тэрміны пазбаўленьня волі.
«Нягледзячы на тое, што беларускія турмы сумна вядомыя нездавальняючымі ўмовамі ўтрыманьня, арганізацыі грамадзянскай супольнасьці працягваюць дакумэнтаваць сыстэматычнае дыскрымінацыйнае зьмяшчэньне асоб, затрыманых з палітычных матываў, у яшчэ больш суровыя ўмовы, чым для звычайных зьняволеных», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала кіраўніка АБСЭ «актывізаваць працу» па вызваленьні палітвязьняўГэтая практыка мае сыстэмны характар, адзначаюць экспэрты. Яны сьцьвярджаюць, што суровыя ўмовы ўтрыманьня пад вартай нэгатыўна адбіліся на фізычным і псыхічным здароўі шэрагу палітвязьняў.
«Затрыманьне бяз сувязі з вонкавым сьветам — з рызыкай гвалтоўнага зьнікненьня — сьведчыць аб стратэгіі пакараньня палітычных апанэнтаў і ўтойваньня доказаў жорсткага абыходжаньня зь імі і катаваньняў з боку праваахоўных органаў і турэмных уладаў», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: 3 месяцы няма інфармацыі ад Ціханоўскага; ад Бяляцкага прыйшоў першы ліст з калёніі«Неабходна спыніць беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій. Міжнародная супольнасьць павінна запатрабаваць, каб Беларусь выканала свае міжнародныя абавязаньні ў галіне правоў чалавека, каб забясьпечыць ісьціну, справядлівасьць і пакрыцьцё шкоды ахвярам парушэньняў правоў чалавека», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце.
Заява падпісана Спэцыяльнай дакладчыцай аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, а таксама іншымі дакладчыкамі, упаўнаважанымі ААН, чальцамі рабочых груп пры Офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар дакладу ААН — сваякам беларускіх палітвязьняў: «Ня трэба здавацца, адказнасьць за парушэньні правоў чалавека наступіць» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перакладалі на беларускую мову турэмны жаргон». Сукамэрнік расказаў пра палітвязьня, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Справу журналісткі Шчыраковай перадалі ў суд