Ужо сёньня: Сусьветны дзень абароны дзяцей

Ілюстрацыйнае фота. Украінскія дзеці гуляюць у вайну. 11 траўня, вёска Стаянка Кіеўскай вобласьці (была акупаваныя расейскімі войскамі на пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну)

Падзеі 1 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка ў Кіеве заклікаў Украіну расьсьледаваць ваенныя злачынствы Лукашэнкі супраць украінскіх дзяцей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для абвінавачаньняў супраць Лукашэнкі дастаткова доказаў», — амэрыканскі расьсьледнік пра вываз дзяцей з Украіны ў Беларусь

Дзень у гісторыі

1836 — закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.

Берасьцейская крэпасьць

1862 — на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавалі рабства.

1916 — у Вільні стварылі Беларускі клюб.

1918 — у Менску адкрылася кансэрваторыя.

1933 — у Менску адкрылі Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (з 1991 году — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт).

1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў

У гэты дзень нарадзіліся

1911Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.

Мэрылін Манро

1945 Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.

Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша

1954Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

У памяці

1434 Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.