З 29 траўня па 2 чэрвеня, як паведамляе Мінабароны, у краіне праводзіцца спэцыяльнае вучэньне ўзбраеньня. Ім кіруе намесьнік міністра абароны па ўзбраеньні, генэрал-маёр Андрэй Федзін.
Падчас гэтага вучэньня адпрацоўваецца ліквідацыя наступстваў нанясеньня ўмоўным супернікам ракетных і авіяцыйных удараў. У прыватнасьці, гэта пытаньні забесьпячэньня злучэньняў і воінскіх часьцей ракетамі і боепрыпасамі, павышэньня жывучасьці сіл і сродкаў тэхнічнага забесьпячэньня.
Паводле Мінабароны, у вучэньні возьмуць удзел вайсковаабавязаныя, прызваныя ў воінскія часьці тэхнічнага забесьпячэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Генштабе Ўкраіны заявілі, што Расея зноў пачала перакідаць у Беларусь свае войскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусь прыбыў чарговы камплект расейскага ракетнага комплексу С-400