Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб дэнансацыі пагадненьня аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.
Як паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва РБК, такім чынам ухвалены парлямэнтам адпаведны закон набыў юрыдычную моц.
Агенцтва ўдакладняе, што гэтае пагадненьне не працавала з 2007 году, пасьля таго, як Расея ўвяла аднабаковы мараторый.
Пагадненьне аб звычайных узброеных сілах у Эўропе ў 1990 годзе падпісалі Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Грэцыя, Данія, Ісьляндыя, Гішпанія, Італія, Люксэмбург, Канада, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, ЗША, Турэччына і Францыя, а таксама шэсьць дзяржаў Арганізацыі Варшаўскага дагавору — Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына.
Пагадненьне набыло юрыдычную моц 9 лістапада 1992 году. У 1999 годзе падпісалі яго абноўлены варыянт, які прадугледжваў абмежаваньне баявых машын і ўзбраеньняў ва ўзброеных сілах гэтых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters абвергла заявы расейскай прапаганды пра сэнатара Грэма, якога ў Расеі абвясьцілі ў вышук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адмовілася ад перамоваў з ЗША аб ядзерных арсэналах