Дата дня
29 траўня 1973 году нарадзіўся Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17 спасылак, якія варта мець у закладках, калі пішаш па-беларускуYour browser doesn’t support HTML5
Таксама ў гэты дзень
1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю, горад захапілі войскі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі.
1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка — «БелАЗ-7520».
У гэты дзень нарадзіліся
1945 — Аляксей Кароль — беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы Час».
1874 — Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.
1933 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі
1565 — памёр Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.
1861 —памёр Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.
1868 — памёр Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.
1986 — памерла Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.
1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага грамадзка-дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, пісьменьніка і перакладчыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра адраджэнца Фабіяна Шантыра, які стаў першай ахвярай бальшавіцкага тэрору1970 — памёр Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).