Зянковіча адпраўлялі ў ШЫЗА
На палітзьняволенага адваката Юрася Зянковіча ціснуць у бабруйскай калёніі, са спасылкай на сястру вязьня Аксану Дзікі піша «Маланка». Паводле яе словаў, турэмная адміністрацыя прымушала Зянковіча выносіць вёдры з фэкаліямі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — яго адправілі ў ШЫЗА.
Палітвязень правёў там 8 дзён і абвяшчаў галадоўку. Таксама сястра адзначыла, што на мінулым тыдні да Зянковіча ў калёнію ня здолеў трапіць адвакат, імаверна, якраз з прычыны таго, што падабаронны быў у ШЫЗА.
Юрася Зянковіча раней асудзілі на 11 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ў справе аб «змове» разам з Рыгорам Кастусёвым і Аляксандрам Фядутам.
Юрыста асудзілі 2 верасьня 2022 году. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).
Затым на яго завялі новую крымінальную справу — за «абразу прадстаўніка ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У калёніі зьяўляецца Ціханоўскі і зьнікае. Працяг публікацыі фрагмэнтаў кнігі Алега ГрузьдзіловічаАлега Рубца ўтрымлівалі ў ШЫЗА 40 сутак
Яго ўжо зьмяшчалі на 60 сутак у штрафным ізалятары напрыканцы сьнежня 2022 году, піша «Вясна». У пачатку 2022 году 2,5 месяцы ад Алега Рубца не было ні лістоў, ні званкоў. У чэрвені 2022 году яго перавялі на 3 гады з калёніі ў жодзінскую турму № 8.
Цяпер Алег напісаў у лісьце, што ў ШЫЗА яго ўтрымлівалі 40 сутак запар.
Рубца затрымалі 10 жніўня 2020 году ў ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманьні хлопца моцна пабілі. 30 красавіка Алегу прысудзілі 5,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На шыі і руках — шнары. Больш за 3 месяцы няма лістоў ад палітзьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка