Кіраўніку руху салідарнасці «Разам» Вячаславу Сіўчыку, на якога напалі ўвечары 24 траўня ў прыгарадзе Варшавы, раніцай 27 траўня вярнулі адабраны ў яго нападнікамі мабільны тэлефон. Падазраваныя ў нападзе затрыманыя напярэдадні.
Палітык паведаміў BPN, што ў яго няма ніякай інфармацыі пра тых, хто на яго напаў. Паводле слоў Сіўчыка, падчас нападу ён размаўляў па тэлефоне, а ў цемры ня вельмі добра бачыць. Акрамя таго, нападнікі распылілі газ, таму ён тым больш ня можа іх апазнаць.
Пасьля інцыдэнту палітык адразу зьвярнуўся ў паліцыю, куды па ягонай просьбе патэлефанаваў гаспадар яго кватэры.
Сіўчык адзначыў, што слядоў выкарыстаньня тэлефона ці ўмяшальніцтва у работу апарата пакуль не заўважыў.