У Лёндане машына ўрэзалася ў браму каля рэзыдэнцыі прэм'ер-міністра

У Лёндане ў браму на Даўнінг-стрыт, дзе разьмешчаныя рэзыдэнцыя прэмʼер-міністра Вялікай Брытаніі і розныя офісы, у чацьвер урэзаўся аўтамабіль.

Гарадзкая паліцыя, якая экстрана адрэагавала на тое, што адбылося, паведаміла аб затрыманьні падазраванага ў небясьпечным кіраваньні і нанясеньні шкоды. Паведамленьняў аб пацярпелых не паступала. Паліцыя адзначае, што пакуль не разглядае надзвычайнае здарэньне як зьвязанае з тэрарызмам.

Кіраўнік ураду Рышы Сунак у момант інцыдэнту знаходзіўся ўнутры рэзыдэнцыі. Пасьля палітык пакінуў будынак, адправіўшыся на заплянаваную раней сустрэчу, адзначае ВВС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія перадасьць Украіне сотні бесьпілётнікаў з радыюсам дзеяньня звыш 200 кілямэтраў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія і Францыя абвясьцілі пра альянс для выцясьненьня Расеі з рынку ядзернай энэргіі