У Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова

Уніяцкі сьвятар Аляксандр Шаўцоў

А ў Наваполацку затрымалі 77-гадовую кандыдатку навук у архітэктуры.

У Полацку і Наваполацку 25 траўня працягваюцца затрыманьні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцам стала вядома, што сёньня ў Полацку затрымалі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксандра Шаўцова. У яго канфіскавалі аргтэхніку.

У Наваполацку затрымалі 77-гадовую Галіну Захаркіну, кандыдата навук у архітэктуры і былую загадчыцу катэдры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 103 нобэлеўскія ляўрэаты падпісалі ліст з патрабаваньнем вызваленьня Алеся Бяляцкага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 траўня: на «Нафтане» затрымалі 4 чалавек; 76-гадовую дацэнтку ПДУ аштрафавалі на 2960 рублёў; затрымалі 2 ксяндзоў