Дзяржаўная кампанія «Газпром», якая зьяўляецца адным са слупоў расейскай эканомікі, аб’явіла, што яе прыбытак скараціўся больш як на 40 працэнтаў у 2022 годзе і яна ня будзе выплачваць дывідэнды па выніках году.
Гэтая навіна прывяла да падзеньня акцый на Маскоўскай біржы прыкладна на 4%. Дзяржаве належыць больш за 50 працэнтаў акцый кампаніі.
Прыбытак за 2022 год склаў 1,226 трыльёна расейскіх рублёў ( 2,87 млрд даляраў ЗША), што на 41 працэнт менш, чым у 2021 годзе. Кампанія растлумачыла зьніжэньне прыбытку увядзеньнем дадатковага падатку для папаўненьня дзяржаўнай казны.
Кампанія таксама страціла большасьць сваіх эўрапейскіх кліентаў на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне і паспрабавала ўмацаваць свой экспартны бізнэс шляхам павелічэньня паставак у Кітай і на іншыя рынкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хрэнін і Шайгу падпісалі дакумэнты, якія вызначаюць утрыманьне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі ўпершыню за 30 гадоў не адбудзецца Міжнароднага авіяцыйна-касьмічнага салёну