Больш за дзесяць байцоў РДК і «Легіёну» 24 траўня пагутарылі з журналістамі на тэрыторыі Ўкраіны на фоне БМП, захопленага, як яны сьцьвярджаюць, у расейскіх памежнікаў. Па словах аднаго з камандзіраў РДК Дзяніса Капусьціна (Нікіціна), падчас рэйду былі лёгка параненыя двое байцоў корпусу, забітых няма. Капусьцін адмаўляе і страты баявой тэхнікі.
Прадстаўнік добраахвотніцкага фармаваньня «Легіён Свабода Расеі» заявіў пра двух забітых і дзесяць параненых байцоў легіёну.
23 траўня міністар абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што былі забітыя каля 70 «дывэрсантаў» зь ліку тых, хто перасек расейскую мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У легіёне «Свабода Расеі» расказалі, навошта пачалі дзеяньні ў Белгарадзкай вобласьціНа пытаньне аб тым, ці выкарыстоўвалася пры рэйдзе баявая тэхніка заходняй вытворчасьці, ён спаслаўся на словы Ўладзіміра Пуціна — пра ўзбраеньне сэпаратыстаў у 2014 годзе — аб тым, што такую тэхніку «можна купіць у любым ваенгандлі». Прадстаўнікі Злучаных Штатаў раней заяўлялі, што не падтрымліваюць ужываньне Ўкраінай амэрыканскай зброі на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пасьля дывэрсіі ў Белгарадзкай вобласьці эвакуавалі жыхароў дзевяці памежных вёсакРэйд у Белгарадзкую вобласьць адбыўся 22 траўня. Узброеныя атрады, якія прарваліся на тэрыторыю Расеі, на некалькі гадзін узялі пад кантроль шэраг населеных пунктаў у Грайваронскім раёне. Пасьля яны з боем адступілі за мяжу. Байцы РДК і «Легіёну Свабода Расеі» сьцьвярджаюць, што ў рэйдзе ўдзельнічалі толькі расейскія грамадзяне, якія выступаюць са зброяй у руках супраць цяперашніх расейскіх уладаў. Пра гэта ж заявіў і прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў, які дадаў, што сярод добраахвотнікаў не было забітых.
Улады Белгарадзкай вобласьці заявілі пра гібель аднаго цывільнага жыхара і двух вайскоўцаў, а таксама пра 12 параненых. Паводле кіраўніка Гайваронскай гарадзкой акругі Генадзя Бондарава, былі пашкоджаныя прынамсі 500 прыватных дамоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады заявілі, што пры абстрэле Белгарадзкай вобласьці загінулі 2 чалавекі