Шасьцярых зьніклых беларускіх турыстаў знайшлі, паведамляе МНС Беларусі са спасылкай на расейскіх калегаў. Усе яны жывыя, ідзе падрыхтоўка да іх спуску з гары.
Паводле МНС Беларусі, у 17.20 на гары Эльбрус на вышыні 3800 мэтраў ратавальнікі знайшлі 6 беларускіх турыстаў — усю групу, якую шукалі. Іх стан здавальняючы, цяпер вырашаецца пытаньне іх спуску.
«Паводле наяўнай у МЗС папярэдняй інфармацыі, група турыстаў, якія зьніклі на Эльбрусе, знойдзеная. Удакладняем дэталі і падрабязнасьці», — паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Сувязь з турыстамі зьнікла 23 траўня. Яны прыехалі зь Беларусі і не былі зарэгістраваныя ў МНС. У іх пошуках удзельнічала больш за 80 чалавек, прыцягнулі 24 адзінкі тэхнікі, бесьпілётнік і верталёт Мі-8.
Эльбрус — стратавулькан на Каўказе. Яго вышыня складае 5642 мэтры над узроўнем мора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пры ўзыходжаньні на Эльбрус прапалі шасьцёра беларускіх турыстаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пошук шасьці беларускіх турыстаў на Эльбрусе аднавілі, нягледзячы на пагаршэньне надвор’я