Дата дня
1992 — у Беларусі ўвялі грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку РБ («зайчыкі»), якія атрымалі назву «беларускі рубель». Падчас распаду агульнасавецкай грашовай сыстэмы спачатку ў краіне ўвялі купонную сыстэму, а потым — разьліковыя квіткі Нацбанка.
Таксама ў гэты дзень
1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім стварылі Беларускі настаўніцкі саюз.
1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.
1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1905 — Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.
1937 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт.
1938 — Уладзімер Карызна, беларускі паэт.
1949 — Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка.
У памяці
1917 — Максім Багдановіч, беларускі паэт. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.
У краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Максім Багдановіч, Ялта, 1917
1926 — Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.
1970 — Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР (1947–1970).
1987 — Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзеяч, літаратуразнавец, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
2007 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.