Ужо сёньня: дзень народзінаў Боба Дылана

Боб Дылан

Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 траўня 1941 году нарадзіўся амэрыканскі музыка Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.

1891 — у Менску арганізавалі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. На ёй выставілі каля 100 работ мясцовых мастакоў.

1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.

Аркадзь Смоліч

1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

У гэты дзень нарадзіліся

1904 Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР.

1905Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.

1930 Галіна Русак, беларуская мастачка, дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец

1940Ёсіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.

1948 Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міхаіл Чыгір: Аляксандар Рыгоравіч павінен быў зразумець, што не атрымліваецца...

У памяці

1377 — ​Альгерд, вялікі князь літоўскі.

Князь Альгерд

1543Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

Мікалай Капернік

1863 Раймунд Зямацкі, беларускі каталіцкі сьвятар, публічна пакараны сьмерцю ўладамі Расейскай імпэрыі на Лукіскім пляцы ў Вільні 5 чэрвеня 1863 году за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёле Маніфэсту нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.