Прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна арыштуюць у адпаведнасьці з ордэрам Міжнароднага крымінальнага суду, калі ён прыедзе ў Малдову. Пра гэта ў інтэрвію Euronews заявіла прэзыдэнтка краіны Мая Санду. У яе спыталі, ці арыштуюць Пуціна, калі ён прыедзе ў краіну:
«Так. Рэспубліка Малдова падпісала пагадненьне аб Крымінальным судзе, і Малдова будзе паважаць рашэньне суду», — сказала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сталіцы Малдовы адбыўся шматтысячны мітынг у падтрымку эўраінтэграцыіСанду таксама адзначыла, што Малдове ўдалося абараніць краіну ад расейскіх спроб дэстабілізацыі:
«Мы сутыкаемся са спробамі Расеі дэстабілізаваць нашу краіну. Мы гаварылі пра гэтыя спробы некалькі месяцаў таму. На шчасьце, нашым інстытутам удалося абараніць краіну, і мы становімся ўсё больш устойлівымі», — дадала яна.
Прэзыдэнтка Малдовы таксама лічыць, што працэс уступленьня краіны ў Эўразьвяз будзе садзейнічаць урэгуляваньню ў Прыднястроўі.
- 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце РФ у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай у сувязі з падазрэньнем у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Расеі.