Бела-сіне-белы сьцяг у Расеі і за мяжой выкарыстоўваюць праціўнікі вайны з Украінай.
У Маскве за «запуск бела-сіняга сьцяга» затрымалі беларуса з жонкай, пішуць расейскія тэлеграм-каналы Baza і Shot.
Паводле іх інфармацыі, 34-гадовага Дзьмітрыя Г. з Гомля і яго жонку Юлію затрымалі пасьля запуску бела-сіне-белага сьцяга ў неба над раёнам Чартанава ў Маскве.
«Увечары яны прыехалі ў Чартанава на машыне і хутка выпусьцілі шары з багажніка „Таёты-Камры“», — піша Baza.
Як заўважыў праект Avtozak.Live, на Дзьмітрыя склалі пратакол аб дробным хуліганстве, карткі на ягоную жонку ў картатэцы суда пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пасьля дывэрсіі ў Белгарадзкай вобласьці эвакуавалі жыхароў дзевяці памежных вёсак