Гадзіну зачытвалі імёны зьняволеных. Як прайшоў Дзень палітвязьня ў Вільні. Фотарэпартаж
У Вільні пад муралам у гонар Алеся Бяляцкага больш за гадзіну зачытвалі імёны беларускіх палітвязьняў. У Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі іх імёны зачытвалі прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу ЗША, Ірляндыі, Літвы, Нарвэгіі, Чэхіі, Эстоніі, Польшчы і Канады, былыя палітзьняволеныя і іх родныя, а таксама праваабаронцы.
Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюньян зачытвае імёны палітзьняволеных.
Сьвятары Георгій Рой (зьлева) і Аляксандар Кухта.
Прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу і праваабронца.
Удзельнікі акцыі паставілі на плошчы 150 торбаў, якія выступаюць напамінам пра больш за 1500 палітвязьняў у Беларусі.
У торбы, на турэмным жаргоне «кешары», палітвязьні кладуць асабістыя рэчы. Яны цягнуць іх з сабой у няпростых умовах на «этапах» — напрыклад, пры пераезьдзе ў новую калёнію.
Прадстаўніца Аб'яднага кабінету Вольга Гарбунова
Акцыя на Катэдральнай плошчы ў Вільні.
Былы палітвязень зь мэнтальнымі асаблівасьцямі Зьміцер Гопта выступае на акцыі.
Плякаты з фотаздымкамі палітзьняволеных.
Кіраўнік праекту «Беларускі Гаюн» Антон Матолька
Інсталцыя з сэрцамі і лёдам, які растае?
Прамова прадстаўніцы ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольгі Гарбуновай.
Былы палітзьняволены Зьміцер Фурманаў.
Плякат з палітзьняволеным Вітольдам Ашуркам. 21 траўня — два гады з дня сьмерці Вітольда Ашурка.
Акцыя салідарнасьці на Катэдральнай плошчы.