Ён запатрабаваў неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных.
Артур Міхальскі падтрымаў беларускіх палітвязьняў. Словы падтрымкі дыплямат напісаў у сваім твітэры.
«У Беларусі больш за 1500 палітвязьняў. Іх трымаюць у невыносных умовах, яны страчваюць здароўе і нават жыцьцё, пра многіх зь іх даўно няма ніякіх зьвестак. Вязьні сумленьня павінны быць неадкладна вызваленыя, без усялякіх умоў, і поўнасьцю рэабілітаваныя».
З заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў выступіў таксама МЗС Польшчы.
Беларускіх палітвязьняў падтрымала і МЗС Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі расклад акцый салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 19–21 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен: ЗША асуджаюць рэжым Лукашэнкі за несправядлівае ўтрыманьне пад вартай больш за 1500 палітвязьняў