Па словах кіраўніка Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Дзьмітрыя Пантуса, беларускі бок на выставе ўзбраеньняў Milex-2023 падпісаў 14 новых кантрактаў на пастаўкі, агульная сума дасягнула 265 млн даляраў. Як заявіў чыноўнік у камэнтары Sputnik, доўгі час перашкаджалі санкцыі, але цяпер да іх адаптаваліся.
«Пад санкцыямі працуем доўгі пэрыяд часу. Паступова мы адаптаваліся да гэтага рэжыму», — сказаў Пантус.
Кантракты заключылі з прадстаўнікамі Расеі, Кітаю і Ірану.
Паводле яго слоў, падпісана 14 экспартных кантрактаў, некалькі імпартных. На мінулай выставе MILEX, якая праходзіць раз у 2 гады, прадпрыемствы Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці падпісалі 12 экспартных кантрактаў на 140 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачалася міжнародная выстава вайсковай тэхнікі. Міністар Хрэнін пахваліўся зброяй, якая «ня мае аналягаў». ФОТАПантус таксама расказаў журналістам, што яго ведамства, а таксама Міністэрства абароны і ўвесь праваахоўны і сілавы блёк краіны дэталёва аналізуюць інфармацыю аб узброеных канфліктах у сьвеце. Спэцыялісты ўлічваюць запыты «сучаснага парадку дня».
Агулам сёлета ў менскай выставе бяруць удзел 28 афіцыйных дэлегацый з 19 краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прызналі павелічэньне паставак узбраеньняў у Расею ў сувязі з вайной