«Умацоўваецца ваенная інфраструктура, каля межаў Саюзнай дзяржавы засяроджваюцца войскі NATO», — сказаў Хрэнін, які адкрыта падтрымлівае расейскую ваенную агрэсію супраць Украіны.
Паводле слоў ваеннага чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба яго ведамства, у гэтай абстаноўцы Ўзброеныя сілы краіны «вымушаны рэагаваць, адсочваць усе мерапрыемствы і прымаць адпаведныя рашэньні», у тым ліку " узмацняць дзяржаўную мяжу«.
7 студзеня мінулага года, за паўтара месяца да поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлоньне нашай сапраўднай веры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі міністар абароны расказаў, як кіраўнік Мінабароны Беларусі Хрэнін прапаноўваў Украіне капітулявацьМіністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў неаднаразова, у тым ліку ў нядаўнім інтэрвію, успамінаў, як на другі дзень уварваньня Хрэнін патэлефанаваў яму і, назваўшы сябе пасярэднікам, перадаў паведамленьне міністра абароны Расеі Шайгу аб гатоўнасьці прыняць капітуляцыю. У адказ Рэзьнікаў, паводле яго слоў, адразу папрасіў Хрэніна перадаць Шайгу, што гатовы прыняць капітуляцыю Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Ўкраіны патлумачыў, чаму лічыць паездку на перамовы ў Беларусь найгоршым днём у сваім жыцьці