Адпаведная пастанова № 69 апублікаваная 20 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае ў сілу пасьля апублікаваньня.
Паводле дакумэнту, прадаваць лекі праз інтэрнэт змогуць юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзіяю на фармацэўтычную дзейнасьць з дазволам на раздробную рэалізацыю лекаў дыстанцыйным спосабам. Іх пералік мусіць сфармаваць і разьмясьціць на сваім сайце Дзяржфармнагляд, каб пазьбегнуць зьяўленьня падробных сайтаў і распаўсюду фальсыфікаваных ці кантрафактных лекаў.
Яны змогуць прадаваць онлайн праз уласныя сайты (праз сайты-агрэгатары гэта рабіць нельга) безрэцэптурныя лекі, уключаныя ў адпаведны пералік Мінздароўя. Выключэньне складаюць лекі, якія ў сваім складзе маюць больш за 25% этылавага спірту.
Прадавец павінен разьмясьціць на сайце інфармацыю пра юрыдычную асобу, наяўнасьць ліцэнзіі, рэжым працы інтэрнэт-аптэкі, зьвесткі пра лекавыя прэпараты, якія падлягаюць розьнічнай рэалізацыі онлайн, умовы іх набыцьця і аплаты, кошты, спосабы і тэрміны іх дастаўкі і інш.
Для дастаўкі лекаў онлайн-аптэкі змогуць выкарыстоўваць уласную службу дастаўкі або кур’ерскую арганізацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рост склаў 61%». Міністэрства здароўя Беларусі абурылася цэнамі на пэўныя лекі