З ініцыятывы беларусаў Варшавы, падтрыманай палком Каліноўскага, на пляцоўцы каля Музэю вольнай Беларусі створаны часовы мэмарыял у гонар герояў Беларусі. Пра гэта паведаміла Свабодзе прэсавая служба Музэю вольнай Беларусі.
Як паведамілі арганізатары, прыйсьці да мэмарыялу і ўшанаваць памяць усіх загінулых беларускіх ваяроў можна сёньня, 19 траўня 2023 году, з 17.00. Мэмарыял будзе адкрыты да серады, 31 траўня. Тры дні будзе сьвяціць у неба бел-чырвона-белы пражэктар.
Спачуваньні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку музэю па адрасе: Музэй вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11. Уваход на пляцоўку будзе адкрыты штодзённа да 31 траўня з 10.00 да 22.00.