Як паведамляе Zerkalo са спаслыкай на Белстат, у цэлым па Беларусі рэальныя даходы насельніцтва ў студзені–сакавіку вырасьлі на 0,3% да аналягічнага пэрыяду мінулага года. Гэты паказчык упаў толькі ў Менску — на 7,4%. У абласьцях рэальныя даходы ў першым квартале вырасьлі. Больш прыкметна — у Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях (5,6% і 5,4% адпаведна).
Рэальныя даходы беларусаў пачалі падаць у некаторых рэгіёнах у першым квартале 2022 года, гэта адбылося ўпершыню за працяглы час. У студзені–сакавіку летась гэты паказчык быў у плюсе толькі ў Менскай і Гомельскай абласьцях (рост складаў сьціплыя 0,1 і 0,2 працэнта адпаведна), а таксама ў Менску — на 2,3 працэнта. Па выніках першага паўгодзьдзя, як і ў цэлым па выніках 2022-га, рэальныя даходы былі ў мінусе ўжо ва ўсіх абласьцях, а таксама ў Менску.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы ў першым квартале гэтага года займала 63,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,9%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і інш.) — 23,2%. %, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія інвэстары скардзяцца на нявыплату па беларускіх эўрааблігацыях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плян па штрафах» у Менску перавыканалі ў тры разы